Адбылася перадача выдання — альбома “Акварэльны сусвет”

4 февраля 2025 г.

4 лютага 2025 года у бібліятэцы БДАМ адбылася перадача выдання — альбома “Акварэльны сусвет”, аўтарам якога з’яўляецца мастацкі рэдактар часопіса “Мастацтва”, выпускнік БДАМ Вячаслаў Паўлавец.

Перадачу ажыццявіла малодшы навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Ірына Лампэ.

Дадзеная падзея прысвечана да 80-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Назад